«Звязаныя ногі і майка на галаве гэта самагубства?!» — маці Коржыча будзе дабівацца сустрэчы з Лукашэнкам

19.04.2018 / 13:19

Фота Радыё Свабода

Святлана Коржыч не згодная з высновамі следства, якое лічыць, што яе сын Аляксандр Коржыч здзейсніў самагубства, піша Радыё Свабода.

Сьледчыя мяркуюць, што да самагубства салдата давялі супрацьпраўныя дзеяньні трох сяржантаў 3-ці вучэбнай танкавай роты вайсковай часткі 43064 72-га АВЦ.

«Гэтая інфармацыя ілжывая. У яго (Аляксандра Коржыча) усё цела пабітае! Гэта самагубства?! Чаму яны мяне не выклікалі, не сказалі, што ёсць праблемы? А вазілі па ўсіх інстанцыях і закінулі туды паміраць з завязанымі нагамі, на галаве майка і зрабіць яшчэ «сабачую смерць». Я гэта абвяргаю! Я бяру тэлефон і запісваюся да яго (Аляксандра Лукашэнкі) на прыём. Няхай ён мне патлумачыць», — так адрэагавала маці Святлана Коржыч на інфармацыю пра вынікі следства па справе смерці яе сына.

СК: Аляксандр Коржыч скончыў жыццё самагубствам