Расійскія спецслужбы запусцілі думку, што Telegram блакуюць не з-за ананімнасці, а з-за планаў стварыць крыптавалюту

20.04.2018 / 08:34

AP

Сапраўднай прычынай блакавання Telegram з'яўляецца не адмова мэсэнджара ў выдачы ФСБ ключоў шыфравання ад перапіскі карыстальнікаў, а планы Паўла Дурава па запуску ўласнай крыптавалюты.

Пра гэта, як высветліў РБК, гаворыцца ў лісце супрацоўніка 12-га цэнтра ФСБ Рамана Анціпкіна, якое ён разаслаў калегам 18 красавіка. Сапраўднасць ліста выданню пацвердзілі федэральны чыноўнік і топ-менеджар аднаго з аператараў сувязі. Сам Анціпкін ад каментароў адмовіўся.

У канцы 2017 года стала вядома, што ўладальнік Telegram Павел Дураў мае намер запусціць на аснове месенджара ўласную блокчэйн-платформу Telegram Open Network (TON) і крыптавалюту Gram. Да сакавіка 2018 года Telegram правёў два закрытыя раўнды ICO, сабраўшы ад інвестараў 1,7 мільярда даляраў.