У Ерэване ўначы людзі выказалі свой пратэст звонам рондаляў ВІДЭА
23.04.2018 / 06:19
У нядзелю, выступаючы на мітынгу апазіцыі ў Ерэване, член ініцыятыўнай групы «Мой крок» Марыя Карапецян заклікала грамадзян роўна ў 23:00 на працягу 5 хвілін звонам рондаляў і апалонікаў са сваіх балконаў і вокнаў выказаць пратэст супраць улады прэм'ер-міністра Сержа Саргсяна.
Аднак «рондалевыя пратэсты» ў горадзе працягнуліся значна даўжэй за пазначаны час.