Генеральны сакратар ААН абвясціў пра вяртанне «халоднай вайны»
23.04.2018 / 06:31
Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрэш заявіў, што «халодная вайна» вярнулася. Пра гэта паведамляе тэлеканал SVT.
«Ясна, што халодная вайна вярнулася. Аднак зараз ЗША і Расія не кантралююць усіх, як гэта было раней. Многія краіны вельмі актыўныя ў (блізкаўсходнім) рэгіёне: Турцыя, Іран, Саудаўская Аравія і іншыя. Не існуе двух аднародных кантраляваных блокаў», — сказаў Гутэрэш.
Ён таксама адзначыў, што ААН няздольная ўрэгуляваць канфлікт у Сірыі.