Курс даляра ў банках вярнуўся ніжэй за 2
23.04.2018 / 09:14
Па стане на 9.00 панядзелка банкі купляюць наяўныя даляры за 1,98—2,00 рубля. Пасля кароткачасовага скачка да 2,05 у выніку падзення расійскага рубля курс беларускай валюты вярнуўся да ранейшага ўзроўню.
Курс куплі еўра складае 2,43—2,46.