Жанчына ўпала на рэйкі на станцыі метро «Фрунзенская»

23.04.2018 / 09:17

Інцыдэнт адбыўся сёння раніцай у 8.28.

«Пасажырцы стала кепска і яна ўпала на рэйкі. Было знята напружанне, і супрацоўнікі метрапалітэна вывелі пасажырку праз кантавую браму. У 8.33 напружанне было пададзена і адноўлены рух цягнікоў», — паінфармавалі ў метрапалітэне.