Дураў даў свой мэйл з просьбай дасылаць інсайды адносна метадаў уладаў Расіі
На сваёй старонцы «Уканкакце» Павел Дураў заклікае ўсіх, хто мае дадатковую інфармацыю па блакаванні «Тэлеграма», пісаць яму на пошту.
23.04.2018 / 10:34
Гэты тыдзень мы змагаліся не з Раскамнадглядам або ФСБ. Мы змагаліся за лічбавую будучыню Расіі. Свабодны інтэрнэт і завершанае шыфраванне — неад'емныя часткі гэтай будучыні.
Ніводная развітая краіна не блакуе месенджары за адмову выдаць спецслужбам ключы шыфравання. Адмена права на прыватнасць — лекі, якія больш небяспечныя за саму хваробу.
Як толькі нейкая служба атрымлівае магчымасць бескантрольна маніторыць асабістую перапіску грамадзян, вельмі хутка гэты доступ аказваецца ў руках у трэціх бакоў — хабарадавальнікаў, хакераў, агентаў іншых дзяржаў. У выніку патрабаванне даць універсальныя шляхі абыходу шыфравання праз выдачу «ключоў» зніжае інфармацыйную бяспеку як элітаў, так і грамадства ў цэлым.
P. S. Калі ў Вас ёсць інсайды аб прычынах, планах і метадах блакавання, паведамляйце нам па адрасе arequest2@gmail.com.