У Івацэвічах малады мужчына загінуў пасля падзення з 4-га паверха

23.04.2018 / 10:49

У Івацэвічах 26-гадовы мужчына загінуў пасля падзення з 4-га паверха, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Няшчасны выпадак адбыўся 21 красавіка. Каля чатырох гадзін раніцы пад вокнамі дома знайшлі суседзі. Маладога чалавека з цялеснымі пашкоджаннямі шпіталізавалі ў бальніцу, дзе ён у 5.23 памёр.

Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе. Следча-аператыўная група пры аглядзе слядоў барацьбы не знайшла.

У загінулага засталіся жонка і маленькае дзіця.