Адкрыты новы від мурашоў, якія выбухаюць, каб знішчыць суперніка

У трапічных лясах вострава Барнэа навукоўцы выявілі новы від мурашоў, якіх назвалі Colobopsis explodens. Каб абараніць суродзічаў, яны ахвяруюць сабой незвычайным спосабам. Даследаванне апісваецца ў часопісе ZooKeys.

23.04.2018 / 15:08

Фота: zookeys.pensoft.net

У барацьбе за мурашнік гэтыя насякомыя выбухаюць, выпырскваючы на суперніка атрутную слізь. Сам мураш адразу гіне, а вось аб'ект паражэння можа і выжыць. 

Такія паводзіны, як тлумачаць энтамолагі, звязаныя з тым, што мурашыная калонія падобная да адзінага арганізма, дзе кожнае насякомае — як асобная клетка, што выконвае сваю функцыю. 

Аднак, як выявілася, не ўсе мурашы выбухаюць пры сустрэчы з ворагам. Ахвяруюць сабой толькі самыя малыя асобіны, у той час як больш буйныя проста закрываюць сабою ўваходы ў мурашнік. 

nn.by