Пяскоў назваў пратэсты ў Арменіі выключна ўнутранай справай

23.04.2018 / 14:15

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў заявіў, што падзеі ў Арменіі, звязаныя з акцыямі апазіцыі, з'яўляюцца ўнутранай справай гэтай краіны.

«Гэта выключна ўнутраная справа Арменіі. Мы ўважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Арменіі. Арменія — гэта наш найбліжэйшы саюзнік, з якім у нас развіваюцца самыя цесныя адносіны», — у адказ на пытанне журналістаў сказаў Дзмітрый Пяскоў.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што ў Маскве ўважліва сочаць за падзеямі ў Арменіі, але нават гіпатэтычныя развагі пра магчымасць ўмяшання РФ «абсалютна недарэчныя».