Статкевіч: Заўтра Лукашэнка абвесціць аб рэферэндуме

23.04.2018 / 14:54

Экс-кандыдат у прэзідэнты і былы палітвязень Мікалай Статкевіч на сваёй старонцы ў фэйсбуку выказаў меркаванне, што падчас штогадовага паслання Аляксандра Лукашэнкі да народа і парламента будуць агучаныя нечаканыя навіны.

«Як нам стала вядома з розных крыніц, у тым ліку з крыніцы ўнутры ўлады, Лукашэнка мае намер агучыць пытанні на ўжо анансаваны ім рэферэндум па змене Канстытуцыі. Асноўнае пытанне — змена Артыкула 81 Канстытуцыі РБ, у якім запісана: «Прэзідэнт выбіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь», — піша Статкевіч.

Па ягоных словах, Лукашэнка мае працягнуць прэзідэнцкі тэрмін да сямі гадоў. Таксама будуць вынесеныя пытанні адмены смяротнага пакарання, мяркуе Статкевіч.

ЗП