Рэвалюцыя ва ўтылізацыі адкідаў? Знойдзеныя бактэрыі, што ядуць пластык

Навукоўцам атрымалася ўдасканаліць прыродны фермент, які здольны раскладаць некаторыя з найбольш распаўсюджаных палімераў, што забруджваюць навакольнае асяроддзе. Гэты фермент выпрацоўвае выяўленая нядаўна бактэрыя, перадае «Бі-Бі-Сі».

23.04.2018 / 17:40

Мадыфікаваны фермент, які атрымаў абазначэнне PETase, пачынае раскладаць гэты палімер на працягу некалькіх дзён. Гэта можа прывесці да рэвалюцыі ў справе ўтылізацыі пластмасавых адкідаў.

Першапачаткова гэты фермент быў знойдзены ў Японіі. Ён з'яўляецца прадуктам жыццядзейнасці бактэрыі Ideonella sakaiensis, якая пажырае поліэтылен PET ў якасці асноўнай крыніцы энергіі.

Біяхімікі стварылі трохмерную камп'ютарную мадэль ферменту, ужыўшы магутны рэнтгенаўскі лазер. Разабраўшыся ў малекулярнай структуры гэтага ферменту, яны адзначылі, што эфектыўнасць дзеяння PETase можна палепшыць, унёсшы змены ў яго паверхневую структуру.

Мадэль малекулы ферменту PETase дазволіла ўдасканаліць яе эфектыўнасць. Фота: H LEE WOODCOCK

Прафесар Джон Макгіян, адзін з аўтараў даследавання, спадзяецца, што атрыманыя вынікі азначаюць пачатак буйнога зруху ў праблеме ўтылізацыі пластыкавых адкідаў.

Чытайце таксама: Колькі смецця Беларусь прадае суседнім краінам і чаму доля выкарыстання пластыкавай тары ў нас — 80%, а ў Бельгіі — 3%

nn.by