У нядзелю ў Мінску адкрыюць помнік на магіле Паўла Шарамета

25.04.2018 / 11:02

Цырымонія адбудзецца а 15 гадзіне 29 красавіка на Паўночных могілках сталіцы, паведамляе БАЖ.

Беларускі журналіст Павел Шарамет загінуў 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамашыны ў цэнтры Кіева, дзе ён жыў і працаваў апошнія пяць гадоў. Акалічнасці яго смерці да гэтага часу не расследаваныя.