Аднаго з распрацоўшчыкаў «Навічка» збіла машына

25.04.2018 / 13:27

Аднаго з распрацоўшчыкаў сямейства атрутных рэчываў «Навічок» Уладзіміра Углева, які даў некалькі інтэрв'ю пасля атручвання былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў брытанскім Солсберы, збіла машына ў Анапе.

«Учора ў адным з пасёлкаў Анапы пажылы жыхар на аўтамабілі не паспеў затармазіць перад Углевым, які пераходзіў дарогу, і збіў яго», — удакладніў суразмоўца «Інтэрфакса».

Паводле яго слоў, мужчыну шпіталізавалі з лёгкімі траўмамі нагі і галавы, яго жыццю нішто не пагражае.