У Літве кампанію аштрафавалі на 150 тысяч еўра за трансляцыю расійскай прапаганды

Літоўская камісія па радыё і тэлебачанні (ЛКРТБ) аштрафавала на 150 тысяч еўра кампанію паслуг тэлебачання Init за тое, што яна не выконвала забарону на трансляцыю канала «РТР Планета» і іншых яго версій, піша Delfi.

25.04.2018 / 20:43

Трансляцыі гэтых расійскіх тэлепраграм ў Літве абмежаваныя на год у сувязі з прапагандай вайны і нацыянальнай варожасці — рэтранслятары павінны былі спыніць трансляцыю да 23 лютага, аднак высветлілася, што яшчэ 1-ага сакавіка Init не выканала патрабаванне, то бок транслявала іншую версію гэтага тэлеканала пад назвай «Расія РТР».