Пашынян запатрабаваў «адзінагалоснай капітуляцыі» кіроўнай партыі Арменіі
Лідар пратэстаў у Арменіі Нікол Пашынян заклікаў кіроўную Рэспубліканскую партыю (РПА) «капітуляваць». Апазіцыянер выступіў на шматтысячным мітынгу на плошчы Рэспублікі ў Ерэване.
25.04.2018 / 22:35
РБК
«Некаторыя ў гэтым будынку (будынку ўрада Армені) лічаць, што народ так здзіўлены і задаволены адстаўкай [экс-прэм'ер-міністра] Сержа Саргсяна, што пасля ўчорашняга святкавання забыўся, навошта сабраўся», — заявіў Пашынян. Паводле яго слоў, в.а кіраўніка ўрада Карэн Карапецян лічыў, што пратэстоўцы больш не выйдуць на новыя мітынгі.
«Карэну Карапецяну варта безумоўна і без умоў прызнаць перамогу нашай рэвалюцыі і не выяўляць якіх-небудзь пажаданняў заставацца ва ўладзе. Мы патрабуем адзінагалоснай і безумоўнай капітуляцыі РПА», - абвясціў Нікол Пашынян.
Глеб Гараніч, Reuters
Ён адзначыў, што пасля адстаўкі Саргсяна ўрад краіны сышоў у адстаўку, і ў Арменіі цяпер няма дзеючага ўрада. Апазіцыянер заявіў, што Карапецян не мае законнага права выконваць абавязкі прэм'ер-міністра.