18-гадовая «Міс Расія» падтрымлівае забарону Telegram і рвецца ў Сірыю

26.04.2018 / 21:05

«Міс Расія 2018» 18-гадовая Юлія Палячыхіна заявіла, што гатовая паехаць у Сірыю і Данбас з міратворчай місіяй, каб дапамагчы дзецям. «Гэта практычна аднолькавыя месцы ў тым сэнсе, што там адбываецца вайна. Але мне здаецца, мяне ўсё адно не павязуць у тыя пункты, дзе адбываецца пік вайны», — заявіла Палячыхіна ў эфіры радыёстанцыі «Говоріт Москва».

Акрамя таго, дзяўчына заявіла журналістам, што цалкам падтрымлівае масавае блакаванне Раскамнаглядам Telegram. «Гледзячы якая прычына. Хутчэй за ўсё, варта закрыць [месенджар], калі там вырабляюць нейкія тэрарыстычныя аперацыі», — лічыць юная «Міс Расія», на думку якой дзеянні Раскамнагляду накіраваны на барацьбу з тэрарызмам.