Лідзкі літаратурны зборнік

21.10.2008 / 09:26

У Лідзе выйшла анталёгія твораў тамтэйшых літаратараў пра беларускую мову «Шануйце роднае слова».

У кнізе сабрана проза, але перадусім паэзія 47 аўтараў, пачынаючы ад Цёткі і Валянціна Таўлая. Аўтараў лучыць прыналежнасьць да лідзкага рэгіёну.

Уклаў зборнік рэдактар «Нашага слова» Станіслаў Суднік.

ул. інф.