62-гадовы жыхар Жабінкі зваліўся з ровара ў раку і патануў

02.05.2018 / 11:56

27 красавіка ў рацэ Жабінка выявілі цела 62-гадовага мужчыны, паведамілі tut.by у абласным савеце Асвода.

Паводле папярэдняй версіі, 27 мая мужчына ехаў на веласіпедзе міма ракі Жабінка. Падчас руху ён не справіўся з кіраваннем і зваліўся ў вадаём, адкуль не змог выбрацца самастойна. Мужчына патануў.