Вызначыліся фіналісты Кубка Беларусі па футболе

03.05.2018 / 06:25

Імі сталі брэсцкае «Дынама» і БАТЭ.

«Дынама» двойчы перамагло «Дняпро» — 2:0 і 4:1, а БАТЭ па суме двух матчаў матчаў прайшло «Нёман» — 2:0 і 0:0.

Фінал Кубка пройдзе 19 мая ў Магілёве.

Пераможцам мінулага Кубка стала «Дынама», што ў доўгай серыі пенальці адолела «Шахцёр».