Каля 30 чалавек пацярпелі падчас выбуху на яўрэйскім свяце ў Лондане

03.05.2018 / 09:22

express.co.uk

Падчас святкавання яўрэйскага свята Лаг ба-Омер на поўначы Лондана ў раёне Стэмфард-Хіл пры распальванні традыцыйнага вогнішча адбыўся выбух, паведамляе The Daily Express.

У выніку інцыдэнту, які адбыўся вечарам 2 мая, пацярпелі 30 чалавек. Дзесяць з іх былі дастаўлены ў бальніцу, у асноўным з апёкамі. Акрамя таго, людзі атрымалі траўмы ў цісканіне, калі спрабавалі адбегчы ад вогнішча.

Дакладная прычына выбуху пакуль не вядомая. Па адной з версій, прычынай выбуху маглі стаць смартфоны, якія апынуліся ў агні. Як паведамляе The Yeshiva World, прынамсі некалькі тэлефонаў кінулі ў вогнішча пасля таго, як рабін выказаўся пра небяспеку гаджэтаў. З такой жа прамовай ён выступаў і ў мінулым годзе.

Earlier this evening we provided a mega response team to a major incident as a result of a fire explosion, alongside @Ldn_Ambulance @LAS_HART & @lfbhackney, Multiple patients were treated. pic.twitter.com/I7q0GQ14Z8

— Hatzola (@Hatzola) 2 мая 2018 г.

Аднак, мяркуючы па відэакадрах, справа можа быць у вадкасці, якая выкарыстоўваецца для распальвання традыцыйнага вогнішча.

У свята Лаг ба-Омер ўвечары прынята разводзіць вогнішчы ў гонар рабі Шымона бар Ёхая, танцаваць і спяваць песні.