Мінадукацыі: У 2018-м абітурыенты могуць паступаць па леташнім ЦТ

03.05.2018 / 11:33

Учора ў Беларусі пачалася рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне. На раніцу 3 мая на выпрабаванні падалі заявы больш за 2200 чалавек.

У абітурыентаў, якія ў мінулым годзе здавалі цэнтралізаванае тэставанне, але не паступілі, ёсць магчымасць сёлета скарыстацца сертыфікатамі леташняга ЦТ.

— Калі чалавек здаваў ЦТ у мінулым годзе і здасць яго ў гэтым — ён можа выбраць сертыфікат з лепшым вынікам, — адзначыў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш.

Акрамя таго, ён нагадаў, скарэктаваны парогавыя значэнні па першым профільным прадмеце ўступных выпрабаванняў.

- Яны павялічаны на 5 балаў. На гэта трэба звярнуць увагу, калі абітурыенты будуць фармаваць дакументы, — адзначыў Вадзім Богуш.