У Сірыі разбіўся расійскі Су-30СМ

03.05.2018 / 11:36

ria.ru

Знішчальнік ВКС РФ Су-30см пацярпеў катастрофу над Міжземным морам, абодва лётчыкі загінулі. Пра гэта паведамілі журналістам у чацвер у Мінабароны РФ.

«3 мая каля 09:45 пры наборы вышыні пасля ўзлёту з аэрадрома Хмеймім над акваторыяй Міжземнага мора пацярпеў катастрофу расійскі знішчальнік Су-30СМ. Абодва лётчыкі загінулі», — сказалі ў ведамстве.

#سوريا | تحطّم طائرة روسية فوق البحر المتوسط ومقتل طياريها #روسياhttps://t.co/v3tqPCBRvJ pic.twitter.com/FJblpcUho9

— قناة الميادين (@AlMayadeenNews) 3 мая 2018 г.

У Мінабароны адзначылі, што, «паводле папярэдняй інфармацыі, прычынай авіякатастрофы магло стаць траплянне птушкі ў рухавік». «Ніякага агнявога ўздзеяння па самалёце не было», - сказалі ў ведамстве.