Мінскія кантралёры атрымалі новую летнюю форму ФОТА

як вам?

03.05.2018 / 17:46

Мінскія кантралёры грамадскага транспарту атрымалі летнюю форму, піша БелТА.

Камізэлькі пашытыя з лёгкай тканіны трох колераў — сіняга, шэрага і бэжавага. У іх прадугледжаны аб'ёмныя кішэні, пятля для мацавання прылады для запісу і нашыўка. Узоры зацвярджаліся з улікам пажаданняў кантралёраў.