Беларусь наведае прэм'ер Эстоніі

04.05.2018 / 13:15

Міністр замежных спраў Эстоніі Свен Міксер і прэм'ер-міністр Юры Ратас сёлета наведаюць з візітам Беларусь.

Пытанні падрыхтоўкі да іх разгледжаны 3 мая ў Таліне на беларуска-эстонскіх кансультацыях паміж МЗС, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Эстоніі.

Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначальваў дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці МЗС Раман Собалеў, эстонскую - генеральны дырэктар дэпартамента знешнеэканамічнай палітыкі і развіцця МЗС Юры Сейленталь.