Мінскі фальшываманетчык выдаваў сербскія дынары і зімбабвійскія даляры за еўра ФОТЫ
04.05.2018 / 18:58
Мінскі фальшываманетчык ператвараў сербскія дынары і зімбабвійскія даляры ў еўра, паведамляе УСК па Мінску.
Цэнтральным раённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да 62-гадовага жыхара сталіцы распачата і расследуецца крымінальная справа па ч. 1 арт. 221 КК (выраб, захоўванне з мэтай збыту падробленай замежнай валюты).
Мінчанін на працягу чатырох гадоў неаднаразова збываў грамадзянам фальшывыя грашовыя купюры. У яго дома выяўленыя сербскія дынары і зімбабвійскія даляры з прыкметамі падробкі. У банкнотах зменена назва валюты на еўра.
Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне, ён знаходзіцца пад вартай.
Следчыя просяць грамадзян, якія валодаюць значнай інфармацыяй аб дадзеных фактах, патэлефанаваць па тэлефонах: 8 (017) 335-08-58, 8 (017) 389-55-55 (аператыўна-дзяжурная служба ўпраўлення СК па Мінску).