Вікторыя Азаранка пераможна стартавала на турніры ў Мадрыдзе

Беларуска Вікторыя Азаранка (99-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) перамагла ў першым раўндзе тэніснага турніру ў Мадрыдзе катэгорыі «Прэм’ер» з прызавым фондам — 6 045 855 еўра.

06.05.2018 / 18:06

Яе саперніцай у 1/32 фіналу стала сербка Аляксандра Круніч (52). Азаранка ўпэўнена перамагла ў двух сэтах — 6:3, 6:3.

Раней яшчэ адна наша тэнісістка, Арына Сабаленка (47) выбыла з першага раўнда, саступіўшы прадстаўніцы ЗША Бернардзе Пера (94) — 4:6, 6:2, 3:6.

Пазней Аляксандра Сасновіч (55) згуляе супраць амерыканкі Даніэль Колінз (45).

nn.by