Як прадстаўнік Беларусі Alekseev «вучыў» вядучую Еўрабачання беларускай мове ВІДЭА

07.05.2018 / 11:52

Прадстаўнік Беларусі на «Еўрабачанні-2018» украінскі спявак Alekseev у эфіры з адкрыцця конкурсу ў Лісабоне распавёў вядучай, як па-беларуску будзе «поспех».

Вядучая задала прадстаўніку нашай краіны ўкраінскаму спеваку Alexeev простае пытанне:

— Teach me one word in Belarusian like a «good luck».

— Прывітанне! — адказаў спявак.