Індусы ў космасе

Гэта, можа, маленькі крок для чалавецтва, але без сумневу вялізарны крок для Індыі.

22.10.2008 / 10:35

Гэта, можа, маленькі крок для чалавецтва, але без сумневу вялізарны крок для Індыі. Упершыню ў сваёй гісторыі Індыя паслала сёньня ўначы на Месяц беспілётную касьмічную ракету «Чандраяан» (з санскрыту — «месяцовы транспарт»).
Крыніцы ў Індыі паведамляюць, што адна з галоўных прычынаў запуску ракеты ня надта навуковая — прадэманстраваць сваім азіяцкім суседзям, Кітаю і Японіі сваю касьмічную моц. Запуск адбыўся ўсяго толькі месяц пасьля таго, як адвечны канкурэнт Індыі, Кітай, паслаў у космас тайканаўтаў на караблі «Шэнджоў». Sunday Times ужо параўнала гэту найноўшае суперніцтва паміж Індыяй і Кітаем з савецка-амэрыканскай касьмічнай гонкай у мінулым стагодзьдзі.

Як ўсе пойдзе як заплянавана, то ўжо 11 лістапада над месяцовым ляндшафтам залунае індыйскі сьцяг.

ЛК, паводле АР