У Брэсце з крамы эвакуявалі каля 20 чалавек праз каробку з шакаладнымі батончыкамі

10.05.2018 / 16:27

З крамы ў цэнтры Брэста эвакуіравалі каля 20 чалавек праз нячыйны пакет, паведамляе БелТА.

У 13.27 у дзяжурную часць па лініі 102 ад мінакоў паступіла паведамленне, што каля крамы па праспекце Машэрава ляжыць нячыйны пакет са скрынкай унутры. На месца здарэння неадкладна выехалі міліцэйскі нарад і іншыя экстранныя службы. Тэрыторыя была ачэпленая. З будынка крамы эвакуявалі каля 20 наведвальнікаў і работнікаў.

Спецыялісты сапёрна-піратэхнічнай групы выбухованебяспечных прадметаў не выявілі. У пакеце знайшлі каробку з шакаладнымі батончыкамі.

Па гэтым факце праводзіцца праверка. Ласун, які згубіў каробку, адшукваецца.