Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева і пажадаў яму поспехаў

10.05.2018 / 18:51

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з прызначэннем на пасаду кіраўніка ўрада Расіі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Дзмітрыю Мядзведзеву здароўя, поспеху і рэалізацыі ўсіх планаў.

Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Мядзведзева прэм'ер-міністрам 8 мая пасля таго, як яго кандыдатуру падтрымала Дзярждума Расіі.