Генпракуратура Беларусі распачала справу ў дачыненні да службовых асоб украінскай «Мотор Січ»

15.05.2018 / 19:19

Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод» і службовых асоб ПАТ «Мотор Січ».

Справа распачата па ч.3 арт.426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў, якое пацягнула цяжкія наступствы). Падставай паслужыла прычыненне службовымі асобамі заводу страты ў асабліва буйным памеры, а таксама істотнай страты яго інтарэсам.

Для арганізацыі папярэдняга расследавання крымінальная справа накіраваная ў цэнтральны апарат Следчага камітэта.