Небанальны адпачынак: археалагічны летнік на старажытных курганах пройдзе пад Мядзелам

19.05.2018 / 10:00

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры запрашае ўзяць удзел у археалагічным летніку «Наўры-2018». Археалагічныя даследаванні па вывучэнні пахаванняў крывічоў канца І — пачатку ІІ тысячагоддзяў нашай эры будуць праводзіцца ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці з 1 па 15 жніўня 2018 года.

Праезд, пражыванне і харчаванне забяспечваюцца арганізатарамі. 

Навуковы кіраўнік летніка — кандыдат гістарычных навук, дацэнт Мікалай Плавінскі.

Каардынатар — намеснік старшыні таварыства Юрый Меляшкевіч

Запіс па спасылцы, а задаць пытанні можна па наступных кантактах. 

Юрый Меляшкевіч (каардынатар): +375 29 1694811, meliashkevich@gmail.com,

Мікола Плавінскі (навуковы кіраўнік): +375 29 6793667, plavinski.arc@gmail.com.