БЕЛ Ł РУС

Мова

Мова наша. «Есці, абы далезці» і «Cнедаў, абедаў — жывот не ведаў»

16.05.2018 / 19:3

nn.by

«Прачытаў у вас у рубрыцы «Мова наша» нататку пра выразы «Еж, колькі душа прымае» і «Еж, пакуль рот свеж», — напісаў у «Нашу Ніву» чытач Валяр'ян з Мінска. — і ўспомніў, якія харошыя прыказкі ўжывалі мае дзед з бабай.

Па-першае, выраз «Еж, покуль рот свеж» меў дадатак: «бо як памрэш, то калом не ўвапрэш».

А яшчэ ўзгадалася, што, калі вельмі галодны, вельмі есці хочаш, прыгаворвалі «Есці, абы далезці». А пра пустую, бедную яду казалі «Снедаў, абедаў — жывот не ведаў».

Заадно хачу падзякаваць вам, «Наша Ніва». З вас пачынаю дзень і вамі сканчаю», — піша Валяр'ян.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула