Туск: Заходнія Балканы мусяць быць у ЕС

17.05.2018 / 21:57

Прэзідэнт Еўрапейскага савета Дональд Туск падтрымаў уступленне краін Заходніх Балкан у Еўрапейскі Саюз.

«Я не бачу ніякай іншай будучыні для Заходніх Балкан, чым Еўрасаюз. Няма альтэрнатыў, няма плана Б. Заходнія Балканы з'яўляюцца неад'емнай часткай Еўропы, і яны з'яўляюцца часткай нашай супольнасці», — напісаў ён, знаходзячыся на саміце ў Сафіі.

Заява прагучала пасля выступу прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона, які раскрытыкаваў ідэю пашырэння ЕС за кошт балканскіх краін. Такое меркаванне ён выказаў у ходзе саміту Заходнія Балканы-ЕС, які праходзіць у балгарскай Сафіі 17 мая.