На пажары ў Круглым загінуў 34-гадовы мужчына

19.05.2018 / 11:05

У ноч на 19 мая круглянскім ратавальнікам паступіў званок пра пажар у жылым доме па вуліцы Цэнтральнай, паведамляе Магілёўскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Выявілася, што дом гарыць адкрытым полымем. Труп 34-гадовага гаспадара быў знойдзены пад абваленымі канструкцыямі.

Са слоў суседзяў, мужчына характарызаваўся здавальняюча, на ўліку нідзе не знаходзіўся.