Качанава: У нас на кантролі больш за 3000 даручэнняў Лукашэнкі

Больш за 3 тысячы даручэнняў кіраўніка дзяржавы знаходзяцца на кантролі адміністрацыі прэзідэнта. Пра гэта сёння паведаміла кіраўнік гэтага ведамства Наталля Качанава, паведамляе БелТА

22.05.2018 / 21:58

«Даклад быў заснаваны на выкананні даручэнняў кіраўніка дзяржавы, якія былі ім пастаўленыя пры правядзенні рознага роду мерапрыемстваў, у тым ліку рэспубліканскага ўзроўню, наведванні рэгіёнаў. Іх больш за 3 тысячы. І адміністрацыя ажыццяўляе жорсткі кантроль за выкананнем гэтых даручэнняў мясцовымі і рэспубліканскімі органамі ўлады», — заявіла Качанава.