Раналдзіньё пра вяселле з дзвюма дзяўчынамі: «Гэта велізарная хлусня»

25.05.2018 / 13:33

Экс-паўабаронца зборнай Бразіліі Раналдзіньё адказаў на пытанне, ці збіраецца ён ажаніцца на дзвюх дзяўчат адначасова.

«Гэта велізарная хлусня. Яны (журналісты) распавялі пра гэта, але гэта хлусня. Увесь свет мне тэлефануе. Я не збіраюся жаніцца», - сказаў Раналдзіньё.

Раней паведамлялася, што Раналдзіньё збіраецца ажаніцца адразу з дзвюма дзяўчатамі. Сцвярджалася, што яны жывуць ўтраіх у доме ў Рыа-дэ-Жанейра ўжо некалькі месяцаў.

¡NUEVO GOLAZO DEL ÍDOLO! El astro brasileño, Ronaldinho, se casará en agosto con sus dos novias Priscilla Coelho y Beatriz Sousa. Ambas viven con él en su mansión en Río de Janeiro y tienen una relación desde 2016. pic.twitter.com/HqhsoYQJfN

— Actual Fútbol (@ActualFutbol) 24 мая 2018 г.