На праспекце Дзяржынскага BMW ноччу ўрэзаўся ў слуп
Сур'ёзная аварыя адбылася ноччу 28 мая ў Мінску.
28.05.2018 / 09:47
Паводле папярэдняй інфармацыі, 31-гадовы кіроўца BMW ехаў па праспекце Дзяржынскага і паблізу дома № 23 не справіўся з кіраваннем, выехаў за межы дарогі і ўрэзаўся ў слуп.
Як распавяла auto.tut.by афіцыйны прадстаўнік МНС Мінска Вольга Мельчанка, паведамленне пра ДТЗ паступіла ў 00.24. У аўтамабілі быў заблакаваны 31-гадовы пасажыр. Ратавальнікі пры дапамозе спецпрылады дасталі мужчыну і перадалі медыкам. З траўмамі рознай ступені цяжкасці ён шпіталізаваны.