У Мазыры на скрыжаванні падлеткі на ровары не прапусцілі «Фальксваген» і зваліліся на яго капот ВІДЭА

28.05.2018 / 11:59

У Інтэрнэце з'явілася відэа ДТЗ з удзелам аўто і двух непаўналетніх на ровары: падлеткі на хуткасці ўразаюцца ў аўтамабіль. На шчасце, абодва засталіся жывыя і, быццам бы, здаровыя.

Дзеянне адбываецца на перакрыжаванні. Падлеткі нават не прытармазілі перад «Фальксвагенам» — і абодва апынуліся на капоце.