Кіраўнік Глуска: Каб палепшыць якасць беларускамоўнай версіі сайта, пяройдзем з «Яндэкс.Перакладчыка» на «Гугл.Транслэйт»

28.05.2018 / 12:48

Грамадскі актывіст Ігар Случак апублікаваў у фэйсбуку адказ, які ён атрымаў ад глускіх уладаў. Случак пытаўся, калі з'явіцца паўнавартасная беларускамоўная версія сайта райвыканкама.

Кіраўнік Глускага раёна Сцяпан Чачуха патлумачыў, што кантэнт на беларускай мове ўжо існуе — праўда, ствараецца ён праз машынны перакладчык ад «Яндэкса». Але запланаваная мадэрнізацыя сайта. Тады ён пяройдзе на такі ж машынны пераклада, але ад «Гугла».

Сцяпан Чачуха перакананы, што такая інавацыя забяспечыць больш якасны пераклад.

Nashaniva.com