Лукашэнка ў загараднай рэзідэнцыі напаіў намесніка старшыні Кітая чаем з варэннем ФОТА

28.05.2018 / 20:15

Аляксандр Лукашэнка прыняў намесніка старшыні Кітая Ван Цішаня ў сваёй загараднай рэзідэнцыі. Сустрэча прайшла ў фармаце працоўнай вячэры, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ёсць шэраг пытанняў, якія бакам неабходна абмеркаваць. У сваю чаргу намеснік старшыні Кітая падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Лукашэнка пачаставаў Ван Цішаня вадой з мясцовай крыніцы. Пасля агляду тэрыторыі рэзідэнцыі Лукашэнка і Ван Цішань у чайным доміку за кітайскім чаем з беларускім варэннем абмеркавалі сітуацыю ў свеце і міжнародныя адносіны.