У Расіі, на якую арыентуецца Белнафтахім, падаражэў бензін

У Расіі за тыдзень з 21 па 27 мая прыкметна выраслі цэны на бензін. Пра гэта сведчаць дадзеныя Маскоўскай паліўнай асацыяцыі.

28.05.2018 / 21:47

Паскарэнне росту рознічных цэн тлумачыцца тым, што ўдзельнікі рынку ўжо вычарпалі сфармаваныя некалькі месяцаў таму адносна танныя запасы нафтапрадуктаў. Такім чынам, кошт бензіну расце з-за таго, што ён робіцца з даражэйшай нафты.

Кошты на бензін у Беларусі залежаць ад расійскіх. Нагадаем, раней кіраўнік Белнафтахіма заявіў, што падвышэнне коштаў на бензін у Беларусі будзе адбывацца сінхронна з павышэннем цэн у Расіі.