Кіраўнік Microsoft заявіў, што робаты ніколі не зробяць людзей беспрацоўнымі

Нават ва ўмовах «нястрымнага штучнага інтэлекту» робаты не зробяць людзей зусім беспрацоўнымі. Пра гэта заявіў у інтэрв'ю галоўны выканаўчы дырэктар Microsoft Сацья Надэла.

28.05.2018 / 22:06

«Людзі імкнуцца працаваць, таму што праца дае ім годнасць», паведаміў Надэла, дадаўшы, што трэба сфакусавацца на этыцы тэхналогій.

«Тое, што нам трэба рабіць у 2018 годзе — гэта больш дыялогаў па этыцы і прынцыпах, якія трэба выкарыстоўваць інжынерам і кампаніям, якія ствараюць штучны інтэлект. І пастарацца не дапусціць з'яўлення сістэм з прадузятасцямі»,

— сказаў Сацья Надэла.