Паліцэйскі не пазнаў Грабеншчыкова на яго ж канцэрце
29.05.2018 / 10:04
Паліцэйскі не пазнаў лідара расійскага гурта «Акварыум» Барыса Грабеншчыкова на яго ж вулічным канцэрце, які музыка даў напярэдадні прэзентацыі новага альбома «Час N» у Санкт-Пецярбургу.
Пасля выступу Грабеншчыкоў падышоў да стажора паліцыі, каб паціснуць яму руку і падзякаваць за ахову парадку падчас выступу, паведамляе SpbDnevnik. У адказ на гэта паліцэйскі пацікавіўся: «Што гэта за гурт выступаў?» Грабеншчыкоў распавёў, што гурт называецца «Акварыум».