Сямашка: Павышэнне цэн на паліва непазбежна

Канчатковага рашэння па тактыцы змены коштаў на паліва пакуль няма. Такое меркаванне выказаў сёння намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка, паведамляе БелТА.

29.05.2018 / 18:23

«За апошнія паўтара месяца цана нафты павысілася на 30%, было $60 за бараль, а сёння — $80. Сродкі, накіраваныя на мадэрнізацыю НПЗ, трэба будзе потым «адбіваць», абслугоўваць крэдыты. Гэта трэба рабіць за кошт прыбытку.

Таму павышэнне непазбежнае, іншая справа — якая будзе тактыка.

Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Пакуль канчатковага рашэння няма», — сказаў Уладзімір Сямашка.