Назарбаеву дазволілі пажыццёва ўзначальваць Раду бяспекі Казахстана

31.05.2018 / 08:40

tengrinews.kz

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў зможа пажыццёва займаць пасаду кіраўніка Раду бяспекі рэспублікі. Адпаведны законапраект ухваліў парламент Казахстана, паведамляе Інтэрфакс.

У заключэнні сенацкага камітэта парламента па канстытуцыйным заканадаўстве, судовай сістэме і праваахоўных органах гаворыцца, што Назарбаеву «ў сілу яго гістарычнай місіі пажыццёва належыць права ўзначальваць Раду бяспекі ў якасці старшыні».

Рада бяспекі Казахстана была створана ў 1991 годзе. Гэта кансультатыўна-дарадчы орган, які фармуе прэзідэнт рэспублікі. Пасаду прэзідэнта Казахстана і, адпаведна, кіраўніка Рады бяспекі з 1991 года нязменна займае Назарбаеў.