Пад Добрушам з цяжкім алкагольным ап'яненнем шпіталізавана 7-гадовае дзіця

31.05.2018 / 10:02

Міліцыя праводзіць праверку па факце шпіталізацыі сямігадовага дзіцяці ў бальніцу з дыягназам «Алкагольнае ап'яненне цяжкай ступені»,

паведамляе Tut.by са спасылкай на тэлерадыёкампанію «Гомель».

Як высветлілася, маці пайшла на працу ў начную змену. Сына пакінула пад наглядам свайго малодшага брата, але па сутнасці таксама дзіцяці, 16-гадовага падлетка.

Увечары «дзядзька» з пляменнікам адправіліся на бераг мясцовага вадаёма, прыхапіўшы з сабой піва і гарэлку. Па дарозе дадому 7-гадоваму хлопчыку стала дрэнна.

Спецыялісты папярэджваюць: для неакрэплага дзіцячага арганізма нават самыя нязначныя дозы алкаголю могуць мець сур'ёзныя наступствы, аж да смяротнага зыходу.