Лукашэнка запатрабаваў растлумачыць прычыны ўсплёску нестатутных адносін у войску

31.05.2018 / 11:17

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе аб выніках праверкі Узброеных Сіл, піша БелТА.

Лукашэнка, напрыклад, звярнуў увагу, што ў 2017 годзе зафіксаваны значны рост фактаў нестатутных узаемаадносінаў.

«Хацеў бы, каб мне сказалі, з чым гэта звязана. Гэта што, сапраўды такі ўсплёск па так званых нестатутных адносінах, або службовыя асобы Мінабароны і іншых кампетэнтных дзяржорганаў павысілі патрабавальнасць і пачалі ўсё гэта ўлічваць?» — паставіў пытанне кіраўнік Беларусі.