Лукашэнка: На армію будзем траціць столькі, колькі трэба

31.05.2018 / 11:54

president.gov.by

Беларуская армія павінна эфектыўна рэагаваць на сучасныя выклікі і пагрозы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 31 мая на нарадзе аб выніках праверкі Узброеных Сіл, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«У змест і пераўзбраенне арміі мы ўкладваем істотныя сродкі. Войска абсталёўваюцца сучаснымі відамі баявой тэхнікі, экіпіроўкай і сродкамі кіравання. Беларусь не збіраецца ўцягвацца ў гонку ўзбраенняў, а тым больш бразгаць зброяй. Аднак ваенна-палітычнае становішча не дазваляе ў цяперашні час выбудоўваць іншыя прапорцыі фінансавання дзяржаўных выдаткаў. І надалей на нашу бяспеку траціць будзем столькі, колькі трэба. Карміць трэба сваіх салдат», — заявіў кіраўнік дзяржавы.